?

Log in

iks_by [userpic]

27 сьнежня 2011 (19:39)
current location: Менск
current song: АКВАРИУМ - Поезд в огне

Ну пара ўжо вынікі года падвесці.
   Гэты год адназначна мне запомніцца надоўга. Спачатку аб асабістым. У пачатку году такі адбылася тая размова ў сям'і, якая наспявала некалькі год і далей цягнуць гэта было немагчыма, як камень з душы зваліўся, адназначна ў плюс гэтаму году.   Нарэшце напоўную развярнуў дзейнасць па паездках па Беларусі, аб чым марыў таксама даўно (хаця ў 2010 таксама шмат ездзіў, але 2011 быў прарыўны). Наведаў гарады ад Гродна да Крычава і ад Полацка да... Рагачова. Нажаль па-ранейшаму паўднёвей Гомеля (2009 год) не забраўся. Усяго 26 гарадоў за 2011 год. Таксама плюс.
  Атрымался амаль з нуля зрабіць і прыцягнуць не так і мала народу на http://busphoto.ru/ (Аўтобусны сайт), яму яшчэ няма года, але ўжо апублікавана 19 000 фота. Я лічу таксама можна запісаць у актыў, нягледзячы на ўсе супярэчнасці ў жыцці сайта.
  Вельмі нечакана і не зусім па-добраму змяніў месца і на нейкую частку накірунак працы, і ні воднага разу не шкадую, што прамяняў цэнтр на лес і сьвежае паветра :) Хаця ў такое надворье можа і лепей у цэнтры.
  Гэта ўсё плюсы, а вось мінус, тлусты і доўгі - занадата зацягнуўшаяся адзінота. І з кожным годам мінус тлусцее і доўжыцца...

Ну і агульная наша сітуацыя думаю многім запомніцца. Год можна сказаць пачаўся 19.12.2010, а не на Новы Год. І пакацілася па свеце такое, чаго напэўна не было з самага пачатку 90-х. Яшчэ і ў нас доўгі ажыятаж на ўсё, цэны, дэфіцыты, чэргі... Усё як клубок. Ці варта пераказваць навіны? І не факт, что скон карэйскага "важдзя" быў апошняй запамінаючайся навіной, я ад гэтага года чакаю чаго заўгодна. 

Вось недзе такім я запомню 2011-ы год.